ВІНШУЕМ ЦЯБЕ, РОДНЫ МІНСК!
Краса беларускага краю
I творчае думкi ўзлет,
Табе, Мінск, песню складаю,
Мой горад — герой-патрыёт.
Віншуем з Днём горада і жадаем усім сэрцам любіць наш Мінск, усёй душой ганарыцца сваёй гісторыяй, сваім народам. Няхай у кожнай хаце заўсёды пануюць мір, дабрыня і любоў. Няхай радуюцца людзі, гучаць песні і ствараюцца сем'і. Шчасця, поспехаў, яркай будучыні, вясёлых свят і таленавітых дзяцей табе, любімы горад!